На працягу ўсяго юбілейнага года “Аліварыя” робіць падарункі сваім спажыўцам. Напачатку  святкавання 150-годдзя — цёмны эль. А ў дзень нараджэння аднаго з самых выбітных уладальнікаў бровара Караля Яна Чапскага — светлы эль «Аліварыя Юбілейнае».

Адмысловы гатунак выпушчаны абмежаванай партыяй — 24 тыс дал (480 тыс бутэлек). Светламу юбілейнаму элю ўласцівы выражаная хмелевая горыч і насычаны соладавы водар, у букеце адчуваюцца ноты мускатнага арэха.  

 

«Выбітная асоба графа Чапскага — слыннага граданачальніка, мецэната і аднаго з самых знакамітых уладальнікаў бровара — натхніла нас на стварэнне спецыяльнага гатунку з такім жа яскравым характарам. Гэта першы светлы эль, выпушчаны буйным вытворцам у Беларусі. Мы імкнуліся стварыць унікальны прадукт – беларускі светлы эль з багатым букетам, насычаным смакам і аксамітнай тэкстурай. У той жа час мы разумелі, што піва, якое выпускаецца ўлетку, павінна быць у першую чаргу піткім. У нашых півавараў атрымалася дасягнуць гармоніі. Спадзяемся, спажыўцам прыйдзецца даспадобы новы юбілейны гатунак», кажа генеральны дырэктар ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group Дзяніс Шарсценнікаў.

 

На этыкетцы светлага эля выява радавога маёнтка Чапскіх у Станькава, дзе нарадзіўся, жыў Караль Ян і адкуль штодня ездзіў вярхом на бровар. «Аліварыя» прыме ўдзел у рэканструкцыі гэтага памятнага гістарычнага месца: пры падтрымцы бровара будзе адноўлена маляўнічая альтанка.

Даніна павагі слыннаму гарадскому дзеячу і ўладальніку бровара знойдзе ўвасабленне ў памятным знаку, які размесціцца на будынку бровара, узведзеным Чапскім у 1894 годзе. У тым самым будынку піва варыцца і сёння.   

 

Характарыстыкі светлага эля «Аліварыя Юбілейнае»

Пачатковая шчыльнасць: 13%

Алкаголь: 5.3%

Колер: бурштынавы

Выпускаецца ў шкляных бутэльках 0,5 л.

 

Светлы Эль “Аліварыя Юбілейнае” — гэта не толькі асаблівы і запамінальны густ, але і магчымасць працягнуць святкаванне 150-годдзя найстарэйшага бровара Беларусі.
Паспрабуйце гісторыю на смак!