З 11 жніўня ў Доме-музеі I з'езда РСДРП пачне працу выстава "Кубак Чапскага", якая прымеркавана да дня нараджэння Карла Чапскага 15 жніўня.
На выставе будуць прадстаўлены калекцыі піўных этыкетак, коркаў, падставак, куфляў.
Акрамя таго, можна будзе азнаёміцца з "піўной" гісторыяй аднаго з найстарэйшых прадпрыемстваў Беларусі - завода "Аліварыя".
Адрас: пр.Незалежнасці, 31а
Тэлефон: 290 68 47
Адкрыты: 11.00 – 19.00
Без выходных