На падставе працяглых, больш чым 150-гадовых, традыцый піваварэння, ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group стварае інавацыйныя прадукты. 27 красавіка кампанія абвясціла пра запуск Сусветнай калекцыі піва «Аліварыя» пры ўдзеле вядучага сусветнага навукова-даследчага інстытута ў галіне піваварэння VLB.

«У свеце існуе вялікая разнастайнасць гатункаў піва, і ў спажыўца, які хоча пакаштаваць нешта новае, часцяком узнікае праблема выбару. Півавары «Аліварыі» могуць прапанаваць экспертную дапамогу ў гэтым пытанні і стаць своеасаблівым гідам у свеце піва для беларусаў. Высокі ўзровень абсталявання, кваліфікацыі персаналу і стандартаў якасці дазваляе «Аліварыі» вырабляць найлепшыя сусветныя гатункі піва. Эксперты «Аліварыі» вывучылі дзясяткі рэцэптаў чэшскага і англійскага піва і абралі толькі самае лепшае для сваёй калецыі», — паведаміў Дзяніс Шарсценнікаў, генеральны дырэктар ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group.

«Паводле нашых прагнозаў па выніках 2015 года беларускі піўны рынак можа скараціцца прыкладна на 5-7%. Дакладна прагназаваць можна будзе па сканчэнні летняга сезону – само надвор’е можа дапамагчы рынку. Што датычыць непасрэдна піва «Аліварыя», то мы безумоўна накіраваны на захаванне лідарскіх пазіцый гэтага брэнда. На сённяшні дзень доля рынка брэнда “Аліварыя” складае каля 17%. І, я спадзяюся, з’яўленне новых гатункаў у рамках Сусветнай калекцыі паспрыяе павелічэнню рынкавай долі піва «Аліварыя». Нават калі доля прырасце на адзін працэнт, мы будзем задаволеныя, - дадаў генеральны дырэктар ААТ «Піўзавод Аліварыя».

Praha Pilsner («Прага Пілснер») прадстаўлены ў шкляной бутэльцы 0,5 л і ПЭТ 1 л, мае светла-залацісты колер. Мацунак напою складае не менш за 4,6%, шчыльнасць – 11%.

The Taste of Manchester («Смак Манчэсцера») выпускаецца ў шкляной бутэльцы 0,5 л і ПЭТ 1 л. Мацунак напою складае не менш за 4,4%, шчыльнасць – 11%. У гэтага піва іскрыста-рубінавы колер.

Наталля Арлова, галоўны півавар ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group распавяла пра паходжанне новых гатункаў: «На стварэнне новых гатункаў нас натхніла навучанне ў VLB, знаёмства з найлепшымі ўзорамі чэшскага і англійскага піва. Як беларускі півавар я ганаруся тым, што дзякуючы якасці сыравіны, нашым вытворчым магчымасцям і ведам мы можам пазнаёміць беларусаў з найлепшымі сусветнымі гатункамі і здзейсніць кругасветнае падарожжа падчас знаходжання ў Беларусі».

Півавары і тэхнолагі «Аліварыі» валодаюць высокім ўзроўнем кампетэнтнасці і пастаянна ўдасканальваюцца, павышаюць кваліфікацыю ў вядучых цэнтрах сусветнай экспертызы. Менавіта такім з’яўляецца VLB, навукова-даследчы інстытут па піваварэнні ў Германіі. VLB і «Аліварыю» звязвае шматгадовае супрацоўніцтва ў сферы навучання і экспертызы. У Беларусі адукацыйны семінар гэтага інстытута праходзіць упершыню, і адбыўся ён пры падтрымцы «Аліварыі. У асноўнай частцы адукацыйнай праграмы ўзяла ўдзел кіраўнік лабараторыі «Аліварыі». Марыя Філіпчук, яна падзялілася з калегамі сваім практычным досведам. У межах семінара запланавана таксама наведванне вытворчай пляцоўкі ААТ «Піўзавод Аліварыя».

Крыстоф Удэ,прафесійны дэгустатар, эксперт-інжынер VLB, Германія: «Мы адзначаем высокі ўзровень кампетэнтнасці спецыялістаў «Аліварыі» і тое, што ў іх удала атрымліваюцца найлепшыя сусветныя гатункі. Praha Pilsner («Прага Пілснер») – гэта ўвасабленне класічных традыцый чэшскага пілснера, з уласцівым яму хмелевым водарам і ярка выяўленай гаркатой. Перад тым як упершыню пакаштаваць пiлснер, звараны ў Беларусі па чэшскіх традыцыях, я, зразумела, прадставiў сабе, якім ен мусіць быць, каб адпавядаць гэтаму пачэснаму тытулу. І Praha Pilsner аказаўся менавiта такім, як я чакаў ад чэшскага піва.

The Taste of Manchester («Смак Манчэсцера») адрознівае гарманічнае спалучэнне насычанага фруктовага і соладавага водару, характэрных для эля. Часта такія гатункі ўтрымліваюць дастаткова шмат алкаголю, але не ў гэтым выпадку: The Taste of Manchester адрознівае напэўна аптымальная колькасць алкаголю, якая дазваляе атрымліваць максімальную асалоду выражаным, ягадным смакам піва, прыемнай гарчыней у пасляўкуссі – і рабіць гэта на працягу ўсяго вечара».