З 30 жніўня па 12 верасня 2015 года ў Мінску пройдзе другі беларуска-бразільскі street art фестываль VULICA BRASIL. Поспех першага фестываля, які прайшоў у 2014 годзе, падштурхнуў арганізатараў гэтага мерапрыемства на яго паўтор. Фестываль гарманічна аб’ядноўвае дзве краіны, Беларусь і Бразілію, але пры гэтым паказвае адметнае і непаўторнае ў культуры кожнай. Ён з’яўляецца яскравым пацверджаннем гасціннасці беларускага народа.
Сёлета ў фестывалі ўдзельнічае чатыры сусветна вядомыя бразільскія мастакі, што ўдвая больш, чым у мінулым годзе. Гэта, безумоўна, сведчыць пра вялікую цікавасць бразільскага боку да гэтага фестывалю.
У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы брэнда нацыянальнага гонару “Аліварыя”, які ўжо вядомы жыхарам Мінска сваімі цікавымі праектамі, накіраванымі на захаванне гісторыка-культурнай спачыны нашай краіны. У межах сваёй культурнай дзейнасці “Аліварыя” стварае ўнікальны вобраз аднаго з заснавальнікаў завода, які стаў сапраўдным сімвалам брэнда — графа Чапскага. У гэтым годзе споўнілася 155 гадоў з дня нараджэння знакамітага мэра Мінска. Адзначыць гэту дату і ўвекавечыць фігуру вядомага гарадскога галавы “Аліварыя” вырашыла вельмі цікавым спосабам: у межах другога беларуска-бразільскага street art фестываля VULICA BRASIL на адной са сценаў на вуліцы Кастрычніцкай з’явіцца графіці-партрэт графа Чапскага.
Пра ўсё цікавае, што чакае вас на фестывалі, можна даведацца 1 верасня аб 11-ай гадзіне на прэс-канферэнцыі з удзелам бразільскіх і беларускіх мастакоў, арганізатараў, партнёраў, прадстаўнікоў Мінгарвыканкама. Яна і адкрые фестываль VULICA BRASIL. Запрашаем вас наведаць прэс-канферэнцыю па адрасе вул. Кастрычніцкая 16а, Space.