Літоўскае агенцтва «New» стварыла відэа для флагманскага гатунку піва «Лiдскае Легенда». Гэта першы ролік на беларускай мове ў бровара пасля старту рэбрэндынга лінейкі гатункаў брэнда «Лiдскае». Беларусы ацэняць новае відэа ўжо ў панядзелак, 13 чэрвеня.
Сюжэт рэкламнага роліка — гэта аповед пра гісторыю поспеху броваршчыка і музыкі, якія ішлі да сваёй мэты. Яны спатыкаліся і памыляліся, але працягвалі працаваць і спраўджваць сваю мару. Героі роліка заклікаюць беларусаў ніколі не спыняцца на шляху да сваёй мэты, таму што кожны чалавек варты і можа зрабіцца легендай.
«Сюжэт новага рэкламнага відэа — гэта рэальная гісторыя поспеху нашага заснавальніка — броваршчыка Носеля Пупко. Ужо 140 гадоў «Лідскае піва» выконвае яго запавет: «Поспех прыходзіць да тых, хто гатовы да яго імкнуцца». Гэтае правіла натхніла і другога персанажа роліка — маладога музыку. Нашы героі працавалі над сабой, ішлі да сваёй мары і зрабіліся легендамі!», — распавяла пра сюжэт Валянціна Багнія, вядучы брэнд-менеджар ААТ «Лідскае піва».
Рэкламны ролік — гэта першы беларускамоўны відэа-праект кампаніі пасля аб’яўлення рэбрэндынга. Пакуль змены датычацца толькі піўной лінейкі гатункаў брэнда «Лiдскае».
«Рэбрэндынг — адна з глабальных падзей гэтага года для кампаніі. З дапамогай новай камунікацыі мы хочам не толькі паказаць візуальныя змены брэнда, але і распавесці спажыўцу пра сэнсавую канцэпцыю, якой мы зараз прытрымліваемся. Сёння наша задача — пазнаёміць спажыўца з новым бачаннем кампаніі, а таксама нагадаць беларусам, што кожны можа зрабіцца легендай. Галоўнае — захацець!
Для агучвання гэтага праекта агенцтва прапанавала нам дзвюх легендарных асоб — дыктара Беларускага радыё і тэлебачання, Заслужанага артыста Беларусі Іллю Кургана і музыку, культурнага дзеяча, уладальніка шматлікіх музычных узнагарод Лявона Вольскага. Сапраўдныя прафесіяналы, майстры сваёй справы, жывыя легенды Беларусі — мы адразу зацвердзілі іх», — пракаментавала Ірына Капілава, дырэктар па маркетынгу ААТ «Лідскае піва».
ААТ «Лідскае піва» прадставіла флагманскі прадукт піва «Лiдскае Легенда» 19 красавіка 2016 года. Напой, згатаваны па асаблівай рэцэптуры, папоўніў лінейку гатункаў брэнда «Лідскае». Новы прадукт — прысвячэнне заснавальніку прадпрыемства. «Лiдскае Легенда» выйшла ў абноўленым фірмовым стылі. У новым лагатыпе кампанія сфакусіравалася на сваёй назве і сімвале — алені. На этыкетцы флагманскага прадукту выкарыстана беларуская мова і прысутнічае подпіс сям’і заснавальніка прадпрыемтва як сімвал пераемнасці кампаніяй гістарычных каштоўнасцей — захавання культуры і традыцый броварства і піцця.
«Лiдскае Легенда» — светлае піва высокай еўрапейскай якасці з мяккім смакам, прыемным хмелевым водарам і лёгкім соладавым прысмакам.