Лідскі бровар запускае ў продаж навінку «ЛІДСКАЕ Premium Nippel» у нечаканым фармаце. Кампанія ўпершыню ў Беларусі прэзентавала піўны гатунак у новай унікальнай форме — шкляной бутэльцы аб’ёмам 0,25 л.
«ЛІДСКАЕ Premium Nippel» — светлы лагер, згатаваны з дабаўленнем большай колькасці хмелю, што забяспечвае больш яркі водар у параўнанні з класічным гатункам «ЛІДСКАЕ Premium». Піўная навінка згатаваная і разлітая партнёрам кампаніі «Лідскае піва» ў канцэрне OLVI, адным з найстарэйшых бровараў Эстоніі — A. Le Coq.
Утрыманне алкаголю — 5,0 %. Масавая доля сухіх рэчываў — 11,9 %.
Навінку рэкамендуецца ўжываць ахалоджанай пры тэмпературы ад +6 да +9°C, можна спалучаць з традыцыйнымі піўнымі закускамі.
Піва згатаванае абмежаванай партыяй — 15 000 літраў (60 000 бутэлек). Рэкамендаваны кошт на паліцах крамаў — 1,39 BYN з ПДВ. Рэалізацыя новага гатунку будзе адбывацца толькі праз буйныя гандлёвыя сеткі з 10 снежня 2016 года.
«ЛІДСКАЕ Premium Nippel» — юбілейная 10-я піўная навінка ад лідскага бровара ў 2016 годзе. Раней у партфелі кампаніі з’явіліся гатункі: «ЛIДСКАЕ Пшанiчнае» цёмнае нефільтраванае, «ЛIДСКАЕ Пшанiчнае» светлае нефільтраванае, «Koronet Red Ale», «Фрамбуа», «ЛIДСКАЕ Легенда», «ЛIДСКАЕ 140», «IPA», «Ginger beer», «ЛIДСКАЕ Зiмовае».
ЧРЕЗМЕРНОЕ
УПОТРЕБЛЕНИЕ
АЛКОГОЛЯ
ВРЕДИТ ВАШЕМУ
ЗДОРОВЬЮ