У Lidskae Beer Master удзельнічаюць бармэны з прафесійным досведам, не меншым за паўгода. Яны праходзяць праз некалькі этапаў конкурсу. У праграме выпрабаванняў мінулых гадоў — ацэнка тэарэтычных ведаў, тэст на ўменне правільна наліваць і падаваць піва. Фіналісты прыдумляюць і прадстаўляюць аўтарскія піўныя кактэйлі.
Удзельнікаў ацэньвае журы з масцітых бармэнаў, дэгустатараў і знаўцаў піва. Тры пераможцы атрымліваюць грашовыя прызы. У конкурсе 2016 г. «золата» дасталася мінскаму бармэну Віктару Мяшкевічу. У якасці ўзнагароды ён атрымаў 45 мільёнаў «старых» беларускіх рублёў.
Спасылка для рэгiстрацыi: http://lidskae.by/praektyi/lidskoe-beer-master-2/