ПЕРШАЯ ВІШНЁВАЯ АЛЕЯ З’ЯВІЛАСЯ Ў ЛОШЫЦКІМ ПАРКУ ДЗЯКУЮЧЫ КАМПАНІІ «ЛІДСКАЕ ПІВА»
31 сакавіка ў Лошыцкім парку з’явілася першая вішнёвая алея з 30 дрэў. У пасадцы дрэў узялі ўдзел прадстаўнікі СМІ, блогер-суполкі, а таксама супрацоўнікі кампаніі.
Старт сацыяльнай ініцыятывы быў аб’яўлены кампаніяй «Лідскае піва» 9 сакавіка. Асноўнай пляцоўкай праекта стаў сайт kriek.by. Усё, хто жадаў, маглі падтрымаць пасадку алеі пастом у сацыяльных сетках. Кожныя 50 пастоў станавіліся сапраўднымі вішнёвымі дрэвамі. Па выніках праекта на цэнтральнай алеі Лошыцкага парка з’явіліся 30 маладых вішняў сорта «Шакаладніца».
Ідэя пасадкі вішнёвай алеі з’явілася ў рамках кампаніі ў падтрымку новага гатунку фруктовага піва ЛIДСКАЕ Kriek. Мэта праекта – падтрымаць трэнд развіцця зялёных прастораў Мінска, адной з якіх з’яўляецца Лошыцкі парк. Гэты буйны і папулярны парк Мінска - знакавы гісторыка-культурны комплекс, а кампанія «Лідскае піва» надае асаблівую ўвагу захоўванню і развіццю такіх аб’ектаў.
ЛIДСКАЕ Kriek («Kriek» з заходне-фламандскага – «вішня») створана на аснове традыцыйнага светлага піва. Натуральны сок вішні, які ўваходзіць у піва, надае яму прыемны водар і тонкі вішнёвы прысмак. Мацунак – 4,6%. Масавая доля сухіх рэчываў у піве складае 14%. ЛІДСКАЕ Kriek рэкамендуецца піць ахалоджаным да тэмпературы 5-6 °С.