11 красавіка ў гатэльным комплексе «Вікторыя Алімп» адбыўся паўфінал рэспубліканскага прафесійнага конкурсу бармэнаў LIDSKAE BEER MASTER 2017. Арганізатарам спаборніцтва ў трэці раз выступіла кампанія «Лідскае піва», падтрымала конкурс школа бартэндынгу Splash&Dash.
Перад паўфіналам конкурсу адбыўся завочны адборачны тур, які праходзіў з 21 сакавіка па 5 красавіка. Для ўдзелу ў адборы канкурсантам ? бармэнам ва ўзросце ад 19 гадоў з вопытам працы не менш за шэсць месяцаў ? неабходна было зарэгістравацца на сайце lidskаe.by. Па выніках адборачнага тура ў паўфінал прайшлі 127 чалавек.
У рамках паўфіналу Алег Малахаў, галоўны півавар кампаніі «Лідскае піва», пазнаёміў удзельнікаў конкурсу з новым гатункам American Black Ale з крафтавай серыі «Калекцыя Майстра». Пасля прэзентацыі для вызначэння складу фіналістаў адбылася ацэнка тэарэтычных ведаў бармэнаў – на працягу 20-ці хвілін канкурсанты выконвалі тэставыя заданні, сярод якіх былі пытанні пра крафтавую навінку.
«Лідскае піва» трымаецца прынцыпаў еўрапейскай культуры спажывання слабаалкагольных напояў. Наша кампанія лічыць неабходным не толькі знаёміць спажыўцоў з новымі гатункамі піва, але і развіваць традыцыі культуры піцця. Мы задумалі LIDSKAE BEER MASTER як экспертную пляцоўку, на якой удзельнікі змогуць атрымаць каштоўныя веды пра асобныя гатункі піва і тэндэнцыі рынку, абменьвацца вопытам з калегамі і адточваць сваё майстэрства. Ужо трэці год конкурс паспяхова спраўляецца з гэтай задачай ? аб’ядноўваць беларускіх бармэнаў, натхняць іх на стварэнне ўнікальных рэцэптаў аўтарскіх кактэйляў на аснове піва і тым самым развіваць культуру піцця ў барах і рэстаранах па ўсёй краіне», ? адзначыў галоўны півавар кампаніі «Лідскае піва» Алег Малахаў.
У фінал конкурсу пройдуць 15 бармэнаў, якія набяруць максімальную колькасць балаў. Імёны фіналістаў стануць вядомы 14 красавіка пасля апублікавання на афіцыйным сайце кампаніі «Лідскае піва». На працягу наступных пяці дзён яны будуць ствараць аўтарскі кактэйль на аснове American Black Ale. 19 красавіка фіналісты прэзентуюць вынікі сваёй працы дэгустацыйнаму, тэхнічнаму і спецыяльнаму журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі СМІ і блогер-суполкі. Прызавы фонд конкурсу LIDSKAE BEER MASTER 2017 складзе 6 400 беларускіх рублёў.