Кампанія «Лідскае піва» выпускае новы сезонны гатунак квасу - першы натуральны квас браджэння з натуральным бярозавым сокам і экстрактам разынак «Квас Лідскі Лёгкі». Навінка пачне з'яўляцца на паліцах крамаў з 17 красавіка.


Як і ўсе прадстаўнікі квасной лінейкі ад лідскага завода, «Квас Лідскі Лёгкі» не ўтрымлівае кансервантаў, а даданне бярозавага соку і разынак надае яму тонкі асвяжальны смак. Ён цудоўна наталяе смагу ў спякоту і з'яўляецца выдатным дадаткам да любой ежы.


«Квас Лідскі Лёгкі» будзе выпускацца ў ПЭТ-бутэльках аб'ёмам 0,5 і 1,5 літра. Спажыўцы лёгка пазнаюць яго па светлай "драўнянай" этыкетцы. Рэкамендаваны кошт складае 0,98 беларускіх рублёў і 1,81 беларускіх рублёў за бутэльку 0,5 і 1,5 літра адпаведна.


Квас будзе выпушчаны абмежаванай серыяй і даступны ў продажы толькі да канца жніўня.


«Квас Лідскі Лёгкі» з'яўляецца самастойным напоем, але можа выступаць і як аснова для прыгатавання летніх акрошак.Тэмпература захоўвання квасу: ад 0 да 22 °С.