Некалькі гатункаў «Лідскага піва», якія раней выпускаліся ў шкляных і ПЭТ бутэльках, з’явіліся і ў алюмініевай банцы.


З пачатку вясны піваварная кампанія пачала разліў у алюмініевыя банкі 0,5 л гатункаў ЛІДСКАЕ® Пшанічнае Светлае, Жыгулёўскае Спецыяльнае. Таксама «Лідскае піва» першым сярод нацыянальных вытворцаў выпусціла банку ў фармаце «імператарскай пінты» (0,568 л) – гатунак KORONET Lager. У пачатку красавіка кампанія анансавала запуск банкі 0,5 л ліцэнзійнага нямецкага брэнда Warsteiner.


Рашэнне аб павелічэнні колькасці гатункаў ў алюмініевай банцы звязана са значным ростам дадзенага сегмента і прывабнасцю гэтага віду ўпакоўкі для маладой аўдыторыі.


«Мы назіраем за зменамі трэндаў культуры піцця і спажывання – усё больш людзей аддаюць перавагу тары, з якой зручна ўжываць піва і якую можна лёгка перавозіць. Акрамя таго, адным з ключавых прыярытэтаў «Лідскага піва» з'яўляецца бескампрамісная якасць піва. Алюмініевыя банкі з'яўляюцца адным з найбольш прагрэсіўных відаў пакавання. Яны блакуюць святло і з'яўляюцца эфектыўным бар'ерам для кіслароду, тым самым забяспечваюць працяглую свежасць і захаванне смакавых характарыстык піва», – адзначае дырэктар па маркетынгу ААТ«Лідскае піва» Ірына Капілава.


Баначныя гатункі Жыгулёўскае Спецыяльнае і Warsteiner вырабляюцца ў Беларусі, ЛІДСКАЕ® Пшанічнае Светлае - на заводзе групы Olvi «Volfas Engelman» у Літве, KORONET Lager - на заводзе групы Olvi «Cēsu alus» ў Латвіі.