Брэнд-група ААТ «Лідскае піва» пры падтрымцы латвійскага агенцтва AdAstra Riga правяла рэдызайн ЛІДСКАЕ® – ключавога піўнога брэнда кампаніі.

Змены дызайну адзначылі адыход кампаніі ад атрыбутаў юбілейнага года. Лічба «140», якая пазначае ўзрост завода, знікла з калье. На змену знакавай даце прыйшоў сілуэт аленя - галоўны сімвал лідскага піўзавода.

Асноўныя элементы франтальных этыкетак, уключаючы пазіцыянаванне лагатыпа і назву брэнда, засталіся нязменнымі. У той жа час узмоцнена колеравая кадзіроўка гатункаў. Назва гатункаў, роўна як і першыя знакавыя медалі, якія былі атрыманы заводам пры заснавальніку Носелю Пупко, вынесеныя на каляровы фон. Зараз для этыкетак выкарыстоўваюцца насычаныя, глыбокія тоны, што дапамагае надаць унікальны воблік кожнаму гатунку з лінейкі і палегчыць спажыўцам пошук свайго піва на паліцы.

Абноўлены дызайн лінейкі ЛІДСКАЕ® захоўвае пераемнасць з папярэднім пакаваннем. У той жа час ён прымушае паглядзець на піўны брэнд па-новаму.

«Рэдызайн ўпарадкаваў аблічча ўсёй лінейкі і значна ўзмацніў сістэму кадзіроўкі гатункаў. Вынікам праведзенай работы стала якасна новая візуалізацыя і павышэнне ўзроўню прадстаўлення брэнда ў цэлым, – пракаментавала дырэктар па маркетынгу ААТ «Лідскае піва» Ірына Капілава. – Змены закранулі толькі афармленне этыкетак, сам прадукт, а таксама фірмовая форма бутэлькі засталіся ранейшымі. Пераход на новы від этыкетак завершыцца да пачатку лета».

Даведка:

Упершыню піва пад арыгінальнай назвай «Лідскае» з'явілася ў крамах у 1967 годзе. Яго аўтарамі сталі галоўны півавар Марыя Галяева і загадчыца лабараторыі завода Паліна Смірнова.


Па смаку «Лідскае» нагадвала піва «Дубальтовае», якое сям'я Пупко варыла ў 30-я гады. Шчыльнасць гатунку складала 13%, мацунак - 4 градусы. Ячмень для «Лідскага» прывозілі з Францыі і Польшчы, а хмель - з Украіны і ЗША.


У дадзены момант ЛІДСКАЕ® - флагманская піўная лінейка лідскага завода, якая ўключае 14 розных гатункаў.