8 жніўня на Мінскім эксперыментальна-фурнітурным заводзе прайшла бясплатная мікс-вечарына ў стылі «Мазгабойня», ініцыяваная ЛІДСКАЕ® Radler. У інтэлектуальнай гульні, арганізаванай піўным брэндам, прынялі ўдзел 307 чалавек у складзе 51 каманды.

 

Мерапрыемству папярэднічала інтэрактыўнае галасаванне «Заміксуй сваю вечарыну». У рамках праекта, які стаў працягам камунікацыйнай кампаніі брэнда «Свежы мікс», інтэрнэт-карыстальнікам ва ўзросце ад 18 гадоў было прапанавана самім вызначыць фармат будучай вечарыны. З 8 па 25 ліпеня на сайце radler.by праходзіла галасаванне за 3 абсалютна розныя ідэі: «Мазгабойня на заводзе», «Марскі бой у Дрымлэндзе», «Арт-вечарына на пляжы». Першы фармат набраў найбольшую колькасць галасоў і лёг у аснову вечарыны.

 

«Мазгабойня на заводзе» ад ЛІДСКАЕ® Radler асвяжыла прадстаўленне гараджан аб летніх вечарынах не толькі незвычайным падыходам да арганізацыі мерапрыемства, але і ўнікальнай пляцоўкай. Цэхі Мінскага эксперыментальна-фурнітурнага завода ўпершыню прынялі ў сябе аматараў інтэлектуальных батлаў.

 

На працягу вечара каманды спаборнічалі ў хуткасці і дакладнасці рашэння каверзных пытанняў з розных абласцей – навукі, культуры і мастацтва, спорту і нават гісторыі піўных брэндаў. Падчас 7 тураў гасцям вечарынкі неабходна было адказаць на 49 пытанняў ва ўмовах абмежаванага часу. Гульня суправаджалася DJ-сэтам, удзельнікі каманд маглі зрабіць фота на памяць у спецыяльна арганізаванай фотазоне, а таксама падсілкавацца сэндвічамі і ахаладжальнымі напоямі ў міні-кафэ.