Кампанія «Лідскае піва» выпусціла адмысловы зімовы гатунак квасу – натуральны квас браджэння з экстрактамі карыцы і апельсіна. Лідскі квас "Пікантны апельсін" пачаў з'яўляцца на паліцах крам з першай дэкады лістапада.
Незвычайнае для традыцыйнага квасу спалучэнне інгрэдыентаў надае Лідскаму квасу "Пікантны апельсін" яркі зімовы смак. Выразныя ноты апельсіна і карыцы пераносяць у атмасферу навагодніх святаў і цёплых сустрэч у коле сям'і. Лідскі квас "Пікантны апельсін" з'яўляецца самастойным напоем, а таксама ўдала гармануе з рознымі стравамі святочнага і паўсядзённага стала.
Як і ўсе прадстаўнікі квасной лінейкі ад лідскага завода, гатунак "Пікантны апельсін" не ўтрымлівае кансервантаў. Асновай напою стаў хлебны квас, які ўваходзіць у пастаянны асартымент вытворцы.
Лідскі квас "Пікантны апельсін" будзе выпускацца ў 2-ух фарматах. ПЭТ-бутэлька 1,5 літра прадугледжана для зручнасці спажывання вялікай кампаніяй, а бутэлька 0,5 літра, якую вытворца ўпершыню выкарыстаў для зімовага гатунку квасу, – для індывідуальнага знаёмства з новым лімітаваным смакам.
Спажыўцы лёгка пазнаюць навінку па арыгінальнай "снежнай" этыкетцы. Рэкамендаваная цана складае 1,03 беларускіх рублёў і 1,95 беларускіх рублёў за бутэльку 0,5 і 1,5 літра адпаведна.
Квас будзе выпушчаны абмежаванай серыяй і даступны ў продажы да канца лютага 2018 года.