З 26 лютага адкрыта рэгістрацыя на IV рэспубліканскі конкурс прафесійных бармэнаў LIDSKAE BEER MASTER. Арганізатарам спаборніцтва выступае ААТ «Лідскае піва». Да ўдзелу запрашаюцца беларускія бармэны ва ўзросце ад 19 гадоў з досведам працы не менш за паўгода. Мэта спаборніцтва ‒ звярнуць увагу грамадскасці на неабходнасць развіцця культуры піцця. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы школы бартэндынгу Splash&Dash.
LIDSKAE BEER MASTER падтрымлівае стандарты еўрапейскіх спаборніцтваў для бармэнаў: бармэны дэманструюць як тэарэтычныя, так і практычныя веды ў галіне падрыхтоўкі кактэйляў. Канкурсанты, якія вытрымаюць прамежкавы этап адбору, у фінале прадставяць піўныя кактэйлі аўтарскай рэцэптуры. У якасці журы выступяць прафесіяналы барнай індустрыі, рэстаратары, журналісты буйных СМІ. Тройка пераможцаў конкурсу атрымае грашовыя прызы.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку на сайце ААТ «Лідскае піва» да 15 сакавіка. З правіламі конкурсу і ўсёй неабходнай інфармацыяй для падачы заяўкі можна азнаёміцца па спасылцы: http://lidskae.by/praektyi/lidskae-beer-master_2018/