Сідр FIZZ Рэвень (Rhubarb) выраблены з 100-адсоткавага яблычнага соку шляхам натуральнага браджэння. Дзякуючы спалучэнню класічных для сідру яблычных саладкаватых нот і асвяжальнай кіслінкі рэвеню навінка атрымала далікатны мяккі смак. У гарачыя летнія дні смакавыя якасці FIZZ Рэвень (Rhubarb) можна ўзмацніць даданнем лёду ў куфаль.
Навінка будзе выпускацца ў ПЭТ-бутэльках аб'ёмам 1 л. Мацунак сідру — 4,5%. Рэкамендаваная цана для гандлёвых кропак складзе 2,68 беларускіх рублёў.
Сідр FIZZ Рэвень (Rhubarb) працягвае прыняты ў кампаніі стандарт «clean label» («чыстая этыкетка»), згодна з якім у рэцэптуры сідру натуральнага браджэння не выкарыстоўваюцца араматызатары, штучныя фарбавальнікі і зніжана колькасць цукру.