З 24 па 26 ліпеня квіткі на юбілейны фестываль LIDBEER можна набыць па прывабнай цане – 24 рублі. А з 27 ліпеня арганізатары пашыраюць комба-прапанову: цяпер набыць са зніжкай можна камплект з 5 і больш квіткоў.
Сёлета фестывалю хмелю, соладу і вады LIDBEER спаўняецца 5 гадоў. 7 верасня на цэнтральнай пляцоўцы open-air – галоўнай сцэне – выступяць гурты з Беларусі, Украіны і Расіі «Yellow Arc 6», «Молчат дома», «Akute», папулярныя поп-панкі «АГОНЬ», «Элджей» і культавыя «СПЛИН» і «ЧАЙф».
Што такое комба-прапанова
Традыцыйна LIDBEER збірае сяброў. Для адпачынку вялікіх кампаній арганізатары падрыхтавалі спецыяльную прапанову. Пры куплі:
ад 5 да 25 квіткоў кошт аднаго квітка складзе 25 BYN;
ад 26 да 49 квіткоў – 23 BYN;
ад 50 квіткоў і больш – 21 BYN.
LIDBEER – адзіны інтэрактыўны фестываль у Беларусі. Штогод арганізатары даюць магчымасць кожнаму прыняць удзел у арганізацыі аднаго з буйнейшых open-air. З 15 ліпеня па 4 жніўня на сайце voting.lidbeer.by праходзіць адбор удзельнікаў у катэгорыях «малая сцэна», «фудкорт», «рамяство» і «забавы». Любы жадаючы можа аддаць голас за таго, каго хоча ўбачыць на фестывалі ў Лідзе.
Пераможца музычнага адбору адкрые гала-канцэрт 2020 года, на сцэне якога заўсёды выступаюць легендарныя гурты.
LIDBEER – зробім гучна!
Набыць квіткі можна на сайце lidbeer.by. Таксама квіткі рэалізуе аператар Ticketpro (збіраецца камісія аператара).